Уступ
Вялікае Княства Літоўскае (скарочаная назва "Літва", больш поўная - "Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і іншых"[*]) д зейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагодд зяў - ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 - 1795 г.).
[*] Назва "Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае" адлюстроўвае тры асноўныя тэрытарыяльныя складнікі д зяржавы, а чарговасць іх пераліку - храналагічны парадак далучэння да ядра, цэнтральнай вобласці д зяржавы - Літвы (складалася з Наваградчыны, Гарад зеншчыны, Віленшчыны і заходняй часткі Меншчыны): Русі, г. зн. Беларускага Пад звіння, Падняпроўя, Палесся - у 13 - 14 ст., Жамойці - у 15 ст. Пад акрэсленне "Рускае" траплялі таксама ўкраінскія землі, далучаныя ў 14 ст.
Пасля ліквідацыі - у выніку пад зелаў канфедэрацыйнай Рэчы Паспалітай - ВКЛ не знікла цалкам з міжнароднай палітыкі. У 19 ст. неаднойчы ствараліся праекты яго адрад жэння, некалькі мадэрных1 нацыянальных д зяржаў у навейшы час вывод зілі з яго свае пачаткі і абгрунтаванне тэрытарыяльных прэтэнзій.
Сёння ВКЛ складае эпоху ў гісторыі некалькіх народаў і займае адметнае месца ў агульнаеўрапейскім д зеяпісанні. У беларускай гістарычнай традыцыі ВКЛ выступае прадаўжальнікам д зяржаўнасці Полацкага, Тураўскага княстваў і адным з важнейшых чыннікаў нацыянальнага будаўніцтва.
У доўгай і складанай гісторыі д зяржавы, багатай як на буйныя перамогі, так і цяжкія паразы, добра відная храналагічная цэзура - 1569 г. У тым год зе была прынятая Люблінская унія ВКЛ з Польскім каралеўствам, названая польскай гістарыяграфіяй "рэальнай", у адрозненне ад папярэдніх "персанальных" уній. Гэтая пад зея аказалася важнейшым рубяжом не толькі ў палітычнай гісторыі краіны, але і ў яе культурным, канфесійным і нацыянальным жыцці.
Люблінская унія пад зяліла гісторыю ВКЛ на два буйныя перыяды:
1. ВКЛ - незалежная д зяржава (сярэд зіна 13 - сярэд зіна 16 ст.). Нарад жэнне, умацаванне, уладкаванне ўстрою гаспадарства. Перыяд самастойнасці.
2. ВКЛ у склад зе Рэчы Паспалітай (сярэд зіна 16 - 18 ст.). Канфедэрацыя з Польшчай, нарастанне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. "Пагоня ў цені белага арла".
У далюблінскі "самастойны" перыяд жыцця ВКЛ адбывалася нарад жэнне, сталенне і росквіт д зяржавы. Па аналогіі з чалавечым жыццём то былі часы "д зяцінства", "маладосці" і "сталасці". Пасля Люблінскага акту пачалася доўгая "старасць", у якой ужо не здараліся імклівыя ўздымы, а заставалася толькі падтрыманне ранейшага ладу і павольнае, але няўхільнае згасанне.
Названы рубеж, як і любая храналагічная цэзура, дастаткова ўмоўны, бо новыя з'явы і тэндэнцыі ў гісторыі рэдка праяўляюцца знянацку, найчасцей яны вывод зяцца з папярэдніх эпохаў. Умоўнасці дадае яшчэ адна акалічнасць - перыяды палітычнага жыцця ВКЛ не цалкам супадалі з эканамічнымі і дэмаграфічнымі цыкламі, якія мелі больш універсальны агульнаеўрапейскі характар. Напрыклад, у першай палове 16 ст. д зяржава перажывала сур'ёзны крызіс, выкліканы маскоўскімі войнамі (што і змусіла яе да уніі з Польшчай), а гаспадарка і культура ў той самы час былі на ўздыме (як і па ўсёй Еўропе).
* * *
Гэтая праца - частка большай сінтэзы палітычнай гісторыі ВКЛ, яна ахоплівае прамежак часу ад узнікнення д зяржавы да пачатку яе тэрытарыяльнага росту пры вялікіх князях Віцені і Гедыміне. Тэкст створаны на аснове вывучэння, галоўным чынам, апублікаваных пісьмовых крыніц, а таксама спецыяльных прац, прысвечаных асобным аспектам тэмы.
У Беларусі ў апошнія д зесяцігодд зі назіраецца рост цікавасці да гісторыі ВКЛ і попыту на адпаведную літаратуру. На жаль, па прычыне маладосці і слабасці прафесійнага асяродку даследчыкаў ВКЛ гэты попыт задавальняецца не творамі спецыялістаў-гісторыкаў, а папулярнай літаратурай, часта створанай на аснове падыходаў і прыёмаў, далёкіх ад акадэмічных.
Найбольш грунтоўнай сінтэзнай працай акадэмічнага характару з'яўляецца другі том шасцітомнай гісторыі Беларусі пад назвай "Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага", напісаны прафесійнымі гісторыкамі (Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мн.: "Экаперспектыва", 2008).
Мая праца, пры пэўнай розніцы атрыманых вынікаў з вышэйназванай, таксама прэтэндуе на акадэмічны падыход, чаму мае служыць, акрамя іншага, навуковы апарат: спасылкі на працы іншых даследчыкаў, спіс выкарыстанай літаратуры, імянны і геаграфічны паказальнікі, карта тэрыторыі ВКЛ. Фармальна гэтая праца - першая ў краіне навуковая сінтэза гісторыі ВКЛ, але яна таксама ўкладаецца ў кантэкст гісторыі Беларусі, як ад зін з важнейшых яе этапаў.
Выказваю глыбокую ўд зячнасць за парады і дапамогу пры падрыхтоўцы працы прафесару Юрасю Бохану, дызайнеру Юрыю Кубараву.
Перыядызацыя гісторыі ВКЛ эпохі незалежнасці (1248 - 1569 г.)
Далюблінскую гісторыю ВКЛ можна пад зяліць, паводле крытэрыю значнасці пераменаў, на чатыры этапы:
І этап: 1248 - 1315 г. Стварэнне і станаўленне ВКЛ. Працягваўся ад узнікнення д зяржавы пры Міндаўгу да канца гаспадарання Віценя.
Гаспадарства імкнулася выжыць ва ўмовах войнаў з Галіцка-Валынскім княствам і Інфлянцкім ордэнам; потым - унутранага крызісу, выкліканага забойствам Міндаўга; пазней - у супрацьстаянні з аб'яднаным Тэўтонскім ордэнам. Адносная стабілізацыя была дасягнутая пры Трайдэне, наступных за ім, невядомых па імёнах гаспадарах, потым пры Пукуверы і Віцені. З пачатковым ядром д зяржавы - гістарычнай Літвой, паступова "зліваліся" палітычна і адміністрацыйна Тураўская, Пінская і Берасцейская землі.
ІІ этап: 1316 - 1422 г. Тэрытарыяльны і палітычны рост. Распачаўся ад гаспадарання Гедыміна, закончыўся з далучэннем Жамойці.
Кіраванне Гедыміна стала пераломным у гісторыі д зяржавы. Пры ім непасрэдная тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым утрая; яшчэ шырэй сягнула зона палітычнага ўплыву - на Пскоўскую, Смаленскую, Кіеўскую землі, Севершчыну, Вярхоўскія княствы. Пры дуумвіраце Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў тэрыторыя гаспадарства павялічылася на Падолле і Валынь. Вітаўт Кейстутавіч далучыў Смаленскую зямлю і Жамойць, ажыццявіў цэнтралізацыю д зяржавы шляхам ліквідацыі буйных уд зелаў князёў Гедымінавічаў; пры ім ВКЛ дасягнула зеніту палітычнай моцы, стаўшы гегемонам Усходняй Еўропы. Агульную тэндэнцыю ўздыму істотна не парушыў часовы пад зел краіны Гедымінам між сынамі, гэтаксама, як змаганне за вярхоўную ўладу між Вітаўтам і Ягайлам (1380 - 1392 г.) ды часовая унія з Польскім каралеўствам (Крэва - 1385 - 1392 г.).
ІІІ этап: 1422 - 1492 г. Стабілізацыя і стагнацыя. Працягваўся ад далучэння Жамойці да першай вайны з Маскоўскай д зяржавай.
Пасля непрацяглых унутраных звадаў, звязаных з барацьбой за ўладу паміж Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, наступіў доўгі спакойны перыяд унутранай стабілізацыі і спаду актыўнасці ў міжнароднай палітыцы. Пры гаспадаранні Казіміра Ягайлавіча (1440 - 1492 г.) стабілізацыя перайшла ў стагнацыю, ВКЛ паступова страціла дамінуючую пазіцыю ва Усходняй Еўропе на карысць Масквы. Змену гегемона ў рэгіёне зацверд зілі вынікі першага буйнога маскоўска-ліцвінскага збройнага сутыкнення - вайны 1492 - 1494 г., распачатай Маскоўскай д зяржавай.
IV этап: 1492 - 1569 (1582) г. Супрацьстаянне з Маскоўскім княствам. Пачаўся ад першай буйной вайны з Масквой, закончыўся Люблінскай уніяй з Польскім каралеўствам. Таксама ў канцы 1560-х гадоў была дасягнутая раўнавага сілаў у Інфлянцкай вайне, якая закончылася ў 1582 г. паразай Масквы.
Дамінантай палітычнага жыцця краіны стала арганізацыя абароны перад маскоўскай агрэсіяй. Серыя войнаў, пры агульнай перавазе Масквы, прывяла да вымушанай уніі з Польскім каралеўствам, у выніку якой ВКЛ страціла Украіну і Падляшша, а таксама значную частку д зяржаўнага суверэнітэту.
* * *
Як звычайна бывае ў гісторыі, палітычная храналогія не тоесная перыядызацыі эканамічнага і культурнага жыцця. Напрыклад, у адрэзак часу паміж 1240 г. (напад манголаў на Русь) і 1385 г. (Крэўская унія) адбывалася пераарыентацыя земляў Украіны, Беларусі і Летувы з візантыйскай на заходнееўрапейскую цывілізацыю2. Найперш змены сталі заўважнымі ў матэрыяльнай культуры (будаўніцтва гатычных абарончых вежаў, з'яўленне новых еўрапейскіх катэгорый матэрыяльнай культуры: узораў узбраення, кафлі, дахоўкі, манеты - пражскага гроша), потым - у ідэалогіі (хрышчэнне ў каталіцтва першага гаспадара ВКЛ Міндаўга, дэкларацыя прыняцця каталіцтва Віценем, Гедымінам, Альгердам, урэшце - хрышчэнне і д зяржаўная пратэкцыя каталіцтву Ягайлы з 1387 г.).
У другой палове 14 - першай палове 15 ст. у Еўропе разгортваўся буйны дэмаграфічны крызіс (эпідэмія бубоннай чумы - "Чорная смерць", спад вытворчасці сельскай гаспадаркі), які не абмінуў і земляў ВКЛ. З матэрыялаў археалагічных даследаванняў вядома пра істотнае змяншэнне колькасці сельскіх паселішчаў (напрыклад, на Беларусі выяўлена вельмі мала селішчаў 14 ст.) і значна меншую інтэнсіўнасць гарадскога жыцця3.
У 16 ст. на культурнае і мастацкае жыццё істотна паўплывалі Рэфармацыя і Контррэфармацыя (з канца стагодд зя), а на гаспадарку - аграрная рэформа - Валочная памера.
Важным рубяжом не толькі ў рэлігійным жыцці краіны, але і ў іншых сферах грамадскай д зейнасці стала Берасцейская царкоўная унія 1596 г.
У першай палове 16 ст., калі д зяржава перажывала крызіс, звязаны з маскоўскімі войнамі, гаспадарка і культура знаход зіліся на стадыі ўздыму, што дазволіла сучасным даследчыкам назваць 16 ст. "залатым векам" Беларусі.
Толькі пазней, у сярэд зіне 17 ст., крызіс стаў усеагульным - ахапіў усе сферы грамадскага жыцця (знішчальныя войны з казакамі, Масквой, Швецыяй, Турцыяй; контррэфармацыя, дэградацыя палітычнай сістэмы "шляхецкай дэмакратыі" і фальварачна-паншчыннай гаспадаркі, узмоцненая ваеннымі спусташэннямі, паланізацыя сацыяльных вярхоў), працягнуўся праз усё 18 ст., давёўшы краіну да пагібелі.
Тэрміналагічныя заўвагі
Развіццё гістарыяграфіі ВКЛ у 19 - 20 ст. праход зіла пад мацнейшым уплывам нацыянальных ідэалогій - расейскай, польскай, летувіскай, беларускай і ўкраінскай. Ва ўмовах фармавання ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе сучасных нацыянальных рухаў, якія імкнуліся абаперці праграмы будовы ўласнай д зяржавы на традыцыі ранейшай сярэднявечнай д зяржаўнасці, ішло змаганне за спадчыну ВКЛ. Поліэтнічная д зяржава прадстаўлялася як нацыянальная - у кожнай краіне па-свойму.
Адным з наступстваў "нацыяналізацыі" спадчыны ВКЛ стала пэўная тэрміналагічная блытаніна. Галоўнае непаразуменне - неадэкватнае выкарыстанне паняцця "Літва", менавіта, неправамернае атаясамленне гэтага гістарычнага тэрміна з сучаснай краінай - паўночнай суседкай Беларусі, якая мае саманазву Летува (Lietuva). Па розных ненавуковых, найчасцей ідэалагічных, прычынах, усе згадкі ў гістарычных крыніцах тэрміна "Літва" часта адносяць да сучаснай Летувы, хоць у большасці выпадкаў яны датычыліся этнічных беларускіх (а часткова і ўкраінскіх) земляў. Адпаведна, гісторыя даўняй Літвы, як і ўсяго ВКЛ, часам разглядаецца як выключна летувіская гістарычная спадчына, што не адпавядае рэчаіснасці.
Літва. Тэрмін паход зіць ад назвы сярэднявечнага балцкага племя (літва, літоўцы), якое займала тэрыторыю ў басейне правых прытокаў Нёмана, пераважна ракі Віліі. Назвай гэтага памежнага племя ўсходнія славяне акрэслівалі іншыя роднасныя літве плямёны, размешчаныя далей ад памежжа са славянамі. Надаванне назвы краіне па імю пагранічнай зямлі - распаўсюд жаная ў гісторыі з'ява (гл. Лингвистический энциклопедический словарь. Москва, 1990. С. 598), у тым ліку ў Прыбалтыцы. Бліжэйшыя прыклады - Прусія і Лівонія (Інфлянты). Апошні выпадак найбольш паказальны, бо пераважна балцкая краіна атрымала назву ад вугра-фінскага племя ліваў, якое нямецкія каланісты першым спаткалі падчас высадкі ў вусці Дзвіны.
У 11 - 13 ст. назва "Літва" распаўсюд зілася на ўсё Верхняе і Сярэдняе Панямонне (сённяшнія Наваградчына, Гарад зеншчына, Віленшчына, заходняя частка Меншчыны) - вобласць са змешаным балта-славянскім насельніцтвам. У гэтым рэгіёне, называным у сучаснай навуковай гістарыяграфіі "Літва ў вузкім сэнсе", "уласна Літва", "гістарычная Літва", у 13 ст. утварылася ВКЛ. Да канца існавання д зяржавы "Літва ў вузкім сэнсе" ("уласна Літва") заставалася галоўнай, цэнтральнай яе вобласцю. На працягу 2-га тыс. н. э. тэрмін "Літва" выступаў у трох значэннях:
1. Палітонім, ці абазначэнне ўсёй д зяржавы - ВКЛ; 2. Харонім, ці "Літва ў вузкім сэнсе" (тэрмін увед зены Мацеем Любаўскім) - гістарычны цэнтр д зяржавы; 3. Літва ў сэнсе этнаграфічным (этнаграфічна балцкім) (гл.: Halecki O. Litwa, Ruś i Żmudź jako części składowe Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rozprawy Akademii Umiejętności. Wydział Historyczno-Filozoficzny. Seria II. T. 59. Kraków, 1916. S. 215 - 216; Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Беласток: Выш. школа публічнай адміністрацыі, 2008. С. 97.)
За час існавання ВКЛ на працягу 13 - 18 ст. "уласна Літва" праз працэс балта-славянскіх кантактаў набыла пераважна беларускі этнічны характар. У сучаснай Беларусі выд зяляецца як асобны гісторыка-этнаграфічны рэгіён "Панямонне" (Цітоў В.С. Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн., 1994. С. 258 - 279.)
Найбольш дакладнае геаграфічнае акрэсленне "ўласна Літвы" зрабіў Міхаіл Спірыдонаў: "Выклад зеныя даныя дазваляюць сцвярд жаць, што ў 16 ст. сучаснікі адносілі да Літвы перш за ўсё этнічна летувіскія Віленскі, Вількамірскі, Ковенскі, Троцкі і Упіцкі паветы, а таксама поўнасцю ці часткова "беларускія" паветы ВКЛ: Браслаўскі, Віленскі, Ваўкавыскі, Гарад зенскі, Лідскі, заходнюю частку Менскага, большую частку Наваградскага, амаль увесь Ашмянскі і Слонімскі". Мяжу між Літвой і Руссю "ў найбольш агульным выгляд зе", на думку Спірыдонава, можна правесці па 28 мерыдыяне ад Грынвіча (Спиридонов М.Ф. "Литва" и "Русь" в Беларуси в 16 в. // Наш Радавод. Гродна, 1996. Ч. 7. С. 208 - 209.)
Паняцце "Літва" прайшло доўгую і складаную эвалюцыю, якая заняла амаль тысячагодд зе - ад 11 ст. (першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах - 1009 г.) да 20 ст. Напачатку так называлася тэрыторыя балцкага племя, гэтаксама, як і само племя ("Літва" - паводле Галіцка-Валынскага летапісу; "littowen" - у Старэйшай інфлянцкай рыфмаванай хроніцы) на паграніччы з Полацкай зямлёй (Менскім княствам). Па меры разгортвання славянскай каланізацыі ў 12 - 13 ст. назва "Літва" распаўсюд зілася на ўсё Верхняе і Сярэдняе Панямонне, д зе жыло мешанае балта-славянскае насельніцтва, якое праз працэсы культурнага ўзаемад зеяння эвалюцыянавала ў беларускі этнас. Менавіта гэтая тэрыторыя (у агульных рысах то сённяшнія Наваградчына, Гарад зеншчына, Віленшчына і заходняя частка Меншчыны) стала месцам утварэння ВКЛ, пазней заставалася галоўнай, цэнтральнай вобласцю д зяржавы (іншыя вобласці: Русь, Жамойць, Палессе, Падляшша, Валынь, Кіеўшчына і Падолле4). Пасля яе ліквідацыі ўспрымалася як рэгіён у Расейскай імперыі (напрыклад, гарады Мінск-Літоўскі, Брэст-Літоўскі), а потым - як гісторыка-этнаграфічны рэгіён Беларусі5. У навуковай гістарыяграфіі яна выступае як уласна Літва, Літва ў вузкім сэнсе, Гістарычная Літва.
За межамі ВКЛ Літвой называлі ўсю д зяржаву, а літоўцамі ці ліцвінамі (літвінамі) звалі ўсіх яе жыхароў, незалежна ад этнічнай прыналежнасці і месцажыхарства (ад Жамойці да Падолля і ад Падляшша да Смаленшчыны).
У другой палове 19 - пачатку 20 ст. гэтую назву пераняў для сваёй краіны (Lietuva) нацыянальны рух, які сфармаваўся галоўным чынам на этнічнай аснове Жамойці. На працягу міжваеннага дваццацігодд зя гістарыяграфія незалежнай летувіскай д зяржавы манапалізавала гістарычную спадчыну ВКЛ (у якім яе землі складалі каля 10% тэрыторыі, а летувіская мова не мела д зяржаўнага статусу). Беларуская і ўкраінская гістарыяграфіі ў той час не маглі свабодна развівацца па прычыне адсутнасці ўласных незалежных д зяржаваў, таму ў дыскусіі не ўд зельнічалі. Навуковая гістарыяграфія ВКЛ у гэтых краінах пачала актыўна фармавацца толькі пасля здабыцця імі незалежнасці ў 90-я гады 20 ст. На сённяшні д зень па ўсім свеце надалей мае шырокае распаўсюд жанне (у тым ліку д зякуючы высілкам сучаснай летувіскай гістарыяграфіі) памылковае стэрэатыпнае атаясамленне гістарычнай Літвы з сучаснай Летувай, а гісторыі ВКЛ (у першую чаргу палітычнай) - з гісторыяй гэтай краіны.
Каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны і забяспечыць чытачу адэкватнае ўспрыманне гістарычнай інфармацыі, у гэтай працы прынятыя тэрміны:
- літоўцы - адносіцца выключна да прадстаўнікоў сярэднявечнага балцкага племя 12 - 13 ст. (летапісная "Літва", у нямецкіх хроніках - "littowen");
- ліцвіны (літвіны) - гістарычная назва жыхароў цэнтральнай вобласці ВКЛ, а таксама ўсіх насельнікаў д зяржавы, незалежна ад іх этнічнага паход жання;
- русіны - жыхары ўсходнеславянскіх земляў ВКЛ, а таксама праваслаўныя ва ўсёй д зяржаве;
- летувісы (lietuviai), іх краіна - Летува (Lietuva) - адпаведнік аўтаэтноніма (саманазвы6) гістарычных нашчадкаў сярэднявечных літоўцаў, сучасных паўночных сусед зяў беларусаў.
Апошнія паняцці, як і сучасныя тэрміны "беларусы", "Беларусь" ужываюцца таксама ў выпадку іх праекцыі на папярэднія эпохі (напрыклад, "летувіскія/беларускія землі ў сярэднявеччы").
Паралельна выкарыстоўваюцца тэрміны "Лівонія" і "Інфлянты". Першы перайшоў да нас з расейскай гістарыяграфіі, другі ўжываўся ў летапісах і дакументах ВКЛ і сёння прысутнічае ў спецыяльных працах.
У дакументах ВКЛ часта сустракаецца тэрмін "гаспадар", як тытул вялікага князя літоўскага, і выводныя з яго: "гаспадарства", "гаспадарскія землі", "гаспадарскія замкі" і г.д., таму гэтыя паняцці выкарыстоўваюцца і ў маёй працы.
Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч, археолаг, гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук (1999 г.), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005 г.). Даследуе сярэднявечную і новачасную гісторыю Беларусі.
Нарад зіўся 13.09.1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарад зеншчыне. Закончыў гістфак БДУ (1981 г.), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР, г. Масква (1984 г.), дактарантуру БДУ (1999 г.). У 1996 - 1997 г. праход зіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Ад 1999 г. выкладае ў беларускіх і польскіх ВНУ.
Асноўныя працы:
"Майстар - наш продак" (Менск: Народная асвета, 1990. - 88 с. іл.);
"Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 - 18 стст.: Планіроўка, культурны слой" (Менск: Навука і тэхніка, 1991. - 171 с. іл.);
"Стары Мір" (Менск: Навука і тэхніка, 1993, у сааўтарстве з Г.М.Якшук. - 85 с. іл.);
"Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда" (Менск: Навука і тэхніка, 1993. - 46 с. іл.);
"Грод зенскі замак" (Менск: Юнацтва, 1993. - 47 с. іл.);
"Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка" (Менск: Навука і тэхніка, 1994. - 152 с. іл., у сааўтарстве з Н.І.Здановіч і А.А.Трусавым);
"Вялікі князь Вітаўт" (Менск: Юнацтва, 1998. - 48 с. іл.);
"Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага" (Менск: Беларуская навука, 1998. - 208 с.; другое выданне: Жэшаў 2000; польскае выданне: Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. Białystok, 2003; чацвёртае выданне, на беларускай мове: Беласток, 2008);
"Міндаўг - Mindauh. Пачатак гаспадарства" (Менск: Мастацкая літаратура, 2005. - 163 с. іл.);
"Рыцары і дойліды Гародні" (Гародня-Уроцлаў: Гарадзенская Бібліятэка, 2009. - 105 с. іл., увайшлі тры ранейшыя, наноў адрэдагаваныя: "Гарад зенскі замак", "Вялікі князь Вітаўт", "Майстар - наш продак");
"Белорусы: нация Пограничья" (Вильнюс: ЕГУ, 2011. - 212 с., у сааўтарстве з А.Смалянчуком і С.Токцем);
"Гедымін (1316 - 1341). Каралеўства Літвы і Русі = Hiedymin. (1316 - 1346). Kingdom of Lithuania and Rutenia" (Менск: Татарнікава С.Ю., 2012. - 152 с. іл.)
Кніжная серыя "ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА" заснавана ў 2006 годзе жыхарамі Гродна. Мы вырашылі з дапамогай інтэлектуальнага набытку нашых продкаў і сучаснікаў абараніць наш горад ад бульдозернай "рэканструкцыі". Гістарычныя і культурныя вартасці, створаныя жыхарамі Гродна розных нацыянальнасцяў, ва ўсе часы мелі вялікае значэнне для гісторыі Беларусі і нашага рэгіёна Еўропы, працягвалі найлепшыя еўрапейскія традыцыі і мелі ўплыў на фармаванне дэмакратычнай свядомасці насельніцтва горада.
На гэты час у "ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ" пабачылі свет больш за 20 выданняў. Гэта гістарычныя манаграфіі, біяграфіі і мемуары, эпісталярная спадчына, гістарычная і сучасная проза, даведнікі па Гродна. Аўтарамі "ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ" з'яўляюцца выбітныя асобы, таленавітыя навукоўцы, руплівыя даследчыкі, адданыя гэтай зямлі людзі.
Кожная чарговая кніга серыі "ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА" прысвячаецца той Гародні, якой мы ганарымся.
Выйшлі з друку:
Юры ГАРДЗЕЕЎ "Магдэбургская Гародня"
Данута БІЧЭЛЬ "Хадзі на мой голас"
Пётр СЯЎРУК "Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху"
Аляксей КАРПЮК "Развітанне з ілюзіямі"
"Зрабаваны народ. Размовы з беларускімі інтэлектуаламі"
Алесь КРАЎЦЭВІЧ "Рыцары і дойліды Гародні"
Сяргей ШАПРАН "Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця" Т. 1-2
Гарадзенскі палімпсест 2008, 2009, 2010, 2012
Апанас ЦЫХУН "...Улюбёны я ў сваю зямлю"
Віктар ШАЛКЕВІЧ "Рэквіем па непатрэбных рэчах"
Дзмітры ЛЮЦІК "Нёманскі Фронт. 12-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна
ў данясеннях, успамінах, статыстыцы"
Васіль БЫКАЎ. "Гарадзенскі архіў: Невядомыя творы (1957-1972). Незавершанае. Нататнікі"
"Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада"
Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы
Аркадзь ЖУКОЎСКІ "Галс"
Віктар САЗОНАЎ "Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі"
Гарадзенскі гадавік-2012
Ларыса Геніюш "Лісты з Зэльвы"
Зянон Пазьняк "Добрая фатаграфія"
Наталля Маліноўская-Франке "Забыты вернісаж". Творчасць мастакоў Гарадзен-шчыны 1860-х - 1930-х гг.
Зоська ВЕРАС "Я помню ўсё"